Кампанія “Промнітэх” прадстаўляе на рынку Рэспублікі Беларусь і краін Мытнага саюзу інтарэсы кампаніі “Мавім Брауанлаген ГМБХ” (лінк http://www.mavim-brauanlagen.com), аўстрыйскага вытворцы абсталявання як для невялікіх рэстаранных бровараў, так і для буйных піўзаводаў.

Фірма Мавім Брауанлаген ГМБХ з’яўляецца глабальна дзеючым аўстрыйскім прадпрыемствам і належыць да лідараў рынка ў галіне праектавання і рэалізацыі гасцінічных і невялікіх прамысловых бровараў. З 1991 г. бровары паспяхова будуюцца і ўводзяцца ў эксплуатацыю ў Еўропе, Азіі і Паўднёвай Амерыцы.

 

 

Самастойна прынятыя высокія патрабаванні як да вырабу і перапрацоўцы, так і да высокай бяспекі вытворчасці, у камбінацыі з максімальна магчымай функцыянальнасцю ўсталёўкі могуць пацвердзіць ужо больш за 50 кліентаў

 

Часткай філасофіі фірмы стаў індывідуальны падыход, пісьмовы ўлік прасторавых характарыстак памяшканняў, што забяспечвае кліенту максімальна магчымую ступень камфорту і задаволенасці.

ПРАДПРЫЕМСТВА З ТРАДЫЦЫЯМІ З АЎСТРЫІ ПРАДСТАЎЛЯЕ:

 

 «Вары і паказвай»

Прадпрыемства MAVIM BRAUANLAGEN (МАВІМ БРАВАРНІ) было заснавана ў Аўстрыі 20 гадоў таму, вылучыўшыся з аўстрыйскай кампаніі MAVIM GESELLSCHAFT FÜR DEN EXPORT TECHNISCHER ANLAGEN (КАМПАНІЯ МАВІМ ПА ЭКСПАРТУ ТЭХНІЧНАГА АБСТАЛЯВАННЯ). На сённяшні дзень MAVIM BRAUANLAGEN паспяхова рэалізавала праекты па пастаўцы больш чым за 60 браварняў ў Еўропу, Азію і Паўднёвую Амерыку.

MAVIM BRAUANLAGEN працуе пад дэвізам «ВАРЫ І ПАКАЗВАЙ» і пастаўляе гатовыя пад ключ браварні, а таксама асобныя кампаненты піваварнага абсталявання.

Кампанія «MAVIM BRAUANLAGEN» гарантуе сваім кліентам, што пастаўленыя пад ключ браварні цалкам адпавядаюць апошнім тэхнічным заходнееўрапейскім стандартам.

 

Для MAVIM BRAUANLAGEN якасць вырабленага піва, якасць пастаўляемага абсталявання і задаволенасць кліентаў стаяць на першым месцы.

 

MAVIM BRAUANLAGEN працуе выключна з еўрапейскімі пастаўшчыкамі, якія маюць сертыфікат ISO 9001. Дзякуючы гэтаму MAVIM BRAUANLAGEN дае сваім кліентам гарантыю тэрмінам у 24 месяцы

Праграма паставак:

Новыя усталёўкі:

Мы пастаўляем як прамысловыя, так і рэстаранныя браварні з памерамі варачнага парадку 5 гл, 10 гл, 20 гл, 50 гл, 80 гл і 100 гл, а таксама прамежкавых памераў, у залежнасці ад пажадання кліента.

У дадатак да варачнага парадку, сэрцу браварні, мы гатовыя прапанаваць наступныя кампаненты:

  • Сіласы соладу, млыны і транспарцёры сіласа
  • Ёмістасці для бражэння і захоўвання, фарфасы, ёмістасці гарачай вады, ёмістасці халоднай вады, дражджавыя ёмістасці
  • Аўтаматыка затору, паўаўтаматыка ці цалкам аўтаматычныя сыстэмы ўсёй браварні
  • Фільтрацыя
  • Усталёўкі мыйкі бутэлек і КЕГаў
  • Усталёўкі напаўнення бутэлек і КЕГаў
  • Усталёўкі прапагацыі дражджэй
  • Усталёўкі CIP
  • Парагенератары (электрычныя, газавыя альбо дызельныя)
  • Апараты для атрымання сціснутага паветра
  • Генератары азоту
  • Вадападрыхтоўка
  • Халадзільныя машыны
  • Сыравіна і запасныя часткі
  • Абсталяванне для разлівання і рэстараннае абсталяванне
  • Камплектавальныя: піўныя шлангі, піўныя помпы, шпіндэльныя станцыі, шалі, лабараторнае абсталяванне і інш.

Пры пастаўцы новага абсталявання мы прадастаўляем таксама наступныя паслугі:

  • Кансультацыя кліентаў
  • Тэхнічны разлік параметраў
  • Планаванне і праектаванне
  • Вырабніцтва і заключны халодны тэст
  • Пастаўка
  • Мантаж і ўвод у эксплуатацыю
  • Навучанне персанала
  • Пробныя варкі на вытворчай пляцоўцы кліента
  • Пасляпрадажны сэрвіс

Перабудова, мантаж і увод у эксплуатацыю існуючых браварняў:

 

Маючы ўласныя мантажныя каманды ў Аўстрыі і краінах Мытнага саюзу, а таксама засноўваючыся на шматгадовым досведзе працы, у нас ёсць магчымасць не толькі мантаваць і ўводзіць у эксплуатацыю ўласнае піваварнае абсталяванне, але і перабудоўваць, мантаваць і ўводзіць у эксплуатацыю былыя ва ўжыванні браварні іншых вытворцаў. Такім чынам мы маем магчымасць даводзіць існае абсталяванне да найновага тэхнічнага ўзроўня.

 

 

 

 

Планаванне / Сэрвіс / Навучанне:

Для выканання тэхнічных разлікаў, планавання, праектавання і ўводу ў эксплуатацыю ў Вашым распараджэнні наша каманда тэхнікаў, якая валодае шматгадовым досведам.

Неабходныя чарцяжы выконваюцца ў сістэме CAD і ўзгадняюцца з кліентам.

Шэф-мантаж і мантаж ажыццяўляюцца нашым адмысловым дасведчаным персаналам, які прадастаўлецца нашай партнёрскай кампаніяй MAVIM ANLAGENMONTAGEN ці мантажнай камандай, якая увесь час знаходзіцца ў краінах Мытнага саюзу.

Наш уласны півавар-тэхнолаг, сумесна з піваварам кліента робіць пробныя варкі на прадпрыемстве кліента і знаходзіцца ў яго распараджэнні па пытаннях усіх неабходных прац па аптымізацыі вытворчасці, узгадненні якасці піва і выбару сыравіны, а таксама рэцэптур на працягу ўсяго тэрміна дзеяння кантракту.

MAVIM BRAUANLAGEN прапануе ўласныя рэцэптуры, па якіх на нашых браварнях могуць вырабляцца гатункі піва верхавога і нізавога закісання згодна з пажаданнямі кліента. Такім чынам смакавыя характарыстыкі піва ўзгадняюцца з кліентам індывідуальна і так, каб кліент атрымаў у выніку неабходны яму густ.

Амаль у кожнай з краін, куды MAVIM BRAUANLAGEN пастаўляў піваварнае абсталяванне, мы можам прапанаваць навучанне для півавара кліента. Па жаданні кліента мы можам таксама арганізаваць навучанне персанала ў Аўстрыі, на адной з браварняў, пастаўленых MAVIM BRAUANLAGEN

Вытворчасць:

На нашай вытворчай пляцоўцы ў Верхняй Аўстрыі памерам 1000 м3 выпускаюцца часткі ўсталёвак, ажыццяўляецца мантаж варачных парадкаў і агульная камплектацыя абсталявання. Сабраныя і абвязаныя там бровары папярэдне тэстуюцца сумесна з сыстэмай кіравання на нашым заводзе.

Мы будзем рады бачыць Вас сярод нашых кліентаў!

Калі вы зацікаўлены даведацца больш пра нашыя магчымасці ці жадаеце атрымаць камерцыйную прапанову, выкарыстайце фармуляр для зваротнай сувязі