Кампанія “Промнітэх” сумесна са сваімі партнёрамі праектуе і пастаўляе комплекснае абсталяванне для забою свінняў, буйной і дробнай рагатай скаціны. Багаты досвед дазваляе нам прапанаваць індывідуальныя рашэнні з улікам пажаданняў кліентаў. Мы пастаўляем як асобныя адзінкі абсталявання, так і лініі “пад ключ”. Наша філасофія – гэта якасць і надзейнасць на карысць нашых кліентаў.

Лініі забою свіней

Абяскроўліванне

Мы пастаўляем такія кампаненты, як стужачныя транспарцёры, элеватары, прылады для збору і перапрацоўкі крыві. Дадзенае абсталяванне забяспечвае эфектыўнае абяскроўліванне жывёл і скарачае небяспеку абнасеньвання да мінімуму.

Папярэдняя мыйка

Для паляпшэння эфектыўнасці працэсу апарвання вырабляецца папярэдняя ачыстка туш мыйнымі машынамі.

Апарванне и выдаленне шчаціння

Вынік апарвання і выдаленні шчаціння залежыць
у першую чаргу ад абранага метаду апарвання і скрэбмашыны.

Канчатковы вынік таксама залежыць ад такіх параметраў як:

  • час апарвання,
  • тэмпература вады,
  • сэзоннасць
  • і парода свінняў.

Мы прапануем абсталяванне, аптымальна падыходзячае да любой прадукцыйнасці забою.

Дадатковая ачыстка

Такія машыны, як апальваючая печ, паліравальная машына і шчоткавая мыйная машына забяспечваюць высокую якасць і гігіену туш. Мы прапануем для гэтага шырокі асартымент абсталявання.

Лінія раздзелкі туш

 

Наша кампанія прапануе розныя канцэпцыі для эрганамічнага і эфектыўнага абсталявання працоўных месцаў і пастоў ветэрынарнага кантролю. Для гэтага мы пастаўляем розныя варыянты выканання абсталявання для вымання брушных і грудных органаў, распілоўкі туш, дапрацоўкі і ветэрынарнага кантролю, транспартавання пабочных прадуктаў забою, пад’ёмных платформаў.

Ахалоджванне, абвалка и адгрузка

Для дадзеных участкаў мы прапануем розныя канвеерныя сыстэмы і абсталяванне, якое адпавядае індывідуальным патрабаванням кліента.

Лініі забою буйной рагатай жывёлы

Аглушэнне

Асартымент нашых паставак уключае абсталяванне і сыстэмы для
аглушэння жывёл у адпаведнасці з неабходнай прадукцыйнасцю забою.

Мы прапануем ручныя прыборы для аглушэння, боксы для традыцыйнага аглушэння і рытуальнага зарэзу скаціны.

Абяскроўліванне

Для абяскроўлівання мы прапануем такія кампаненты, як канвеера для абяскроўлівання, элеватары, прылады для збору і перапрацоўкі крыві.
Дадзенае абсталяванне забяспечвае эфектыўнае абяскроўліванне жывёл і скарачае небяспеку абнасеньвання да мінімуму.

Перанавеска

Для забеспячэння эфектыўнай і зручнай перенавески БРЖ з канвеера для абяскроўлівання на канвеер для раздзелкі мы прапануем розныя рашэнні, такія як стацыянарныя ці пад’ёмна-апускныя платформы, ручныя ці механізаваныя прылады пераважвання.

Забялоўка

Пад’ёмная платформа для забялоўкі туш як падрыхтоўчы крок перад здыманнем скуры.

Здым скуры

Падчас забою БРЖ якасць мяса і шкур значна залежыць ад працэсу здыму скуры. Мы прапануем для гэтага розныя рашэнні: пачынаючы з простага ролікавага скураздымальніка да скураздымальных усталёвак з дзвюма пад’ёмнымі платформамі для зручнага падразання скуры.

Лінія раздзелкі туш

Наша кампанія прапануе розныя канцэпцыі для эрганамічнага і эфектыўнага абсталявання працоўных месцаў і пастоў ветэрынарнага кантролю.
Для гэтага пастаўляюцца розныя выкананні абсталявання для вымання брушных і грудных органаў, распілоўкі туш, дапрацоўкі
і ветэрынарнага кантролю, транспартавання пабочных прадуктаў забою, пад’ёмных платформаў.

Ахалоджванне і адгрузка

Для дадзеных участкаў мы прапануем розныя канвеерныя сыстэмы і абсталяванне, якое адпавядае спецыфічным пажаданням кліента.

Абвалка мяса

Усталёўкі для грубай і тонкай абвалкі мяса з рэгулюемым па
вышыні размяшчэннем сталоў і гігіенічнымі транспарцёрамі таксама ўваходзяць у асартымент прапанаванага намі абсталяванні.

Калі вы зацікаўлены даведацца больш пра нашыя магчымасці ці жадаеце атрымаць камерцыйную прапанову, выкарыстайце фармуляр для зваротнай сувязі