ААТ «Промнітэх» прапануе як асобнае абстяляванне, так і поўнакамплектныя і модульныя лініі для забою і перапрацоўкі птушкі.
Уласная вытворчасць і разгалинаваная сетка партнэраў ў Заходняй Эўропе дазваляе нам пастаўляць абсталяванне як для фермерскіх гаспадарак, так і для буйных гульцоў рынку прадукцыйнасцю да 14 000 бройлераў за гадзіну.
Кампанія «Промнітэх» прапануе увесь спектр абсталявання: ад прыёмкі птушкі да замеру вагі і трыбушэння, для забою індыкоў, качак ці бройлераў, лініі з часткова ручной працай (паўаўтаматы), а таксама цалкам аўтаматычныя лініі.
Нашыя перавагі:
- каманда канструктараў з шматгадовым досведам працы ў галіне забяспечвае бездакорнасць працы і даўгавечнасць машын і вытворчых ліній;
- усё абсталяванне зроблена ў Заходняй Эўропе;
- мажлівасць пастаўкі ліній «пад ключ»;
- усе машыны вырабляюцца з нержавелай сталі, алюмінію і дапушчаных да выкарыстання ў харчовай прамысловасці сынтэтычных матэрыялаў;
- мы выконваем праектаванне, шэфмантаж, увод у эксплуатацыю абсталявання, навучанне персанала і забяспечваем гарантыўнае і постгарантыйнае абслугоўванне, ажыццяўляем аператыўную пастаўку запасных частак
- мы заўсёды побач і размаўляем на адной мове з Вамі!
Калі вы зацікаўлены даведацца больш пра нашыя магчымасці ці жадаеце атрымаць камерцыйную прапанову, выкарыстайце фармуляр для зваротнай сувязі.























