Наша філасофія і тэхналогіі

Незалежна ад таго, якую прадукцыю Вы вырабляеце – рыбныя, мясныя ці каўбасныя вырабы, птушку ці малочныя прадукты, – Вы ўсёй душой зацікаўлены ў якасці Вашай прадукцыі. Сыравіна вышэйшай якасці, уласнае ноў-хаў і, вядома, асабісты вытанчаны густ – усё гэта, што ўкладаецца ў Ваш прадукт, – важныя перадумовы для дасягнення паспяховага выніку

Пры ўсё больш крытычным падыходзе да прадуктаў харчавання, іх якасць становіцца найважным крытэрам для прыняцця рашэння пра куплю таго ці іншага прадукта канчатковым пакупніком. Незалежна ад таго, займаюцца вытворчасцю асобныя вытворцы ці буйныя прадпрыемствы, растучыя патрабаванні да якасці змушаюць іх ужо на стадыі вытворчасці забяспечваць адпаведныя параметры выкарыстоўванага абсталявання.

Пастаўшчык абсталявання, які прапануе мэтазгодна і эканамічна абсталяваць прадпрыемства любога маштабу, павінен выступаць на рынку ня толькі ў якасці вытворцы пэўных усталёвак. Прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці маюць права чакаць ад гэтага пастаўшчыка, што ў сферу яго кампетэнтнасці патрапяць таксама нюансы менавіта іх вытворчасці: бо толькі пры ўмове, што абодва бакі размаўляюць на адной мове, адкрываюцца магчымасці для вытворчасці такой прадукцыі і прыняцці такіх рашэнняў, якія стануць эфектыўнымі за кошт якасці, эканамічнасці і ўдалага інтэгравання ў вытворчасць. Усе гэтыя патрабаванні першапачаткова сталі краевугольным каменем філасофіі прэзэнтуемага нашым прадпрыемствам вытворцы.

Высілкі нашых Замоўцаў, накіраваныя на вытворчасць высакаякаснай прадукцыі, мы жадалі б максімальна падтрымаць з дапамогай нашага абсталявання. Бо гаворка ідзе пра ўвасобленую ў прадукце якасць, якую можна ўбачыць, паспрабаваць на пах і густ, што ў канчатковым выніку, найболей важна!

Прадукты харчавання патрабуюць да сябе давернага стаўлення: той, хто займаецца вытворчасцю харчовых прадуктаў, павінен разумець значэнне якасці прадукцыі і даверы да яе з боку спажыўца. Пакідаючы ў баку пытанне прафесійнага майстэрства асобных спецыалістаў, варта падкрэсліць, што на канчатковы вынік вытворчасці прадуктаў харчавання ўплываюць таксама шматлікія фактары: сыравіна, гігіенічныя ўмовы, харчовыя дадаткі і г.д.

У вызначаным сэнсе такое сцвярджэнне мае дачыненне і да тэхналагічнага абсталявання. Мы апрацоўваем толькі такія сыравінныя матэрыялы, якія адпавядаюць самым высокім патрабаванням. База сучасных ноў-хаў нашага партнёра служыць асновай для распрацоўкі абсталявання, арыентаванага на перапрацоўчую прамысловасць, і часам менавіта ад прадуманых дэталяў абсталявання залежыць, наколькі паспяхова і якасна пройдзе працэс паспявання, вэнджання ці варкі. Абсталяванне, выкарыстоўванае ў харчовай прамысловасці, ні ў якім разе не павінна зводзіць на нішто высілкі вытворцы з прычыны непаладак падчас яго эксплуатацыі. Гэта магло б прывесці не толькі да прамых эканамічных страт, але таксама і абумовіць доўгатэрміновую страту прэстыжу фірмы, які наўрад ці мог бы быць адноўлены ў будучыні.

Мы ўсведамляем ускладзеную на нас вялікую адказнасць і належным чынам працуем над забеспячэннем высокай якасці вырабляемага намі абсталявання ў інтарэсах нашых Замоўцаў

Мы ацэньваем нашых Замоўцаў не па аб’ёме вытворчасці і абароту. У большай ступені вызначальнымі фактарамі для нас з’яўляюцца кваліфікаваная пастаноўка задач і разуменне важнасці якасці. Зыходзячы з гэтага, не дзіўна, што наш пастаўшчык змог зарэкамендаваць сябе надзейным партнёрам у галіне буйнай прамысловасці, не грэбуючы інтарэсамі малых прадпрыемстваў. Цесныя кантакты з партнёрамі, вельмі адрознымі па сваіх магчымасцях, зноў і зноў падштурхоўваюць нас да распрацоўкі наватарскіх ідэй, надзвычай карысных для абодвух бакоў, якія знойдуць сваё ўвасабленне ў нашай прадукцыі.

Адно вэнджанне не падобна да іншага, ніводная каўбаса не параўнальная з іншай, а калі гаворка ідзе пра перапрацоўку малочных прадуктаў, рыбы ці птушкі, уступаюць у сілу зусім іншыя ацэнкавыя крытэры. Вырашальнай перавагай нашай прадукцыі для Замоўцаў служыць той факт, што мы амаль ва ўсіх галінах ужывання нашага абсталявання і прадукцыі можам абапірацца на ўласны шматгадовы досвед.

Ці ідзе гаворка пра рыбныя, мясныя ці каўбасныя вырабы, пра птушку ці малочныя прадукты – наша кампетэнтнасць не вычэрпваецца стадыяй вырабу абсталявання. З самага пачатку мы арыентаваны на канчатковую прадукцыю Замоўцы, і ў гэтым наша прынцыповае адрозненне ад канкурэнтаў. Досвед супрацоўніцтва з прадпрыемствамі на ўсіх кантынентах дазваляе нам выступаць у якасці кампетэнтнага партнёра на міжнародным узроўні.

Прадуманае інтэграванне новых вузлоў у існуючае вытворчае абсталяванне ці мадэрнізацыя буйных прамысловых прадпрыемстваў могуць быць рэалізаваны з дапамогай нашай кампаніі. Для таго, каб знайсці найбольш дакладнае рашэнне, сумесна з нашымі Замоўцамі мы праводзім аналіз попыту, ацэньваем рэнтабельнасць і ствараем інвестыцыйныя мадэлі. У роўнай ступені мы актыўна працуем над буйнымі і малымі аб’ектамі. Дзякуючы гэтаму прадпрымальнікі, якія выяўляюць цікавасць да нашага абсталявання, хутка становяцца нашымі новымі Замоўцамі, а новыя Замоўцы ў сваёй большасці становяцца нашымі сталымі Кліентамі – вось сведчанне правільнасці абранага намі шляху развіцця.

 

 

 

Наша праграма паставак уключае:

  • Тэрмакамеры гарачага вэнджання, абсмажвання ў гарачым паветры, выпечцы, смажання, сушцы и дэфрастацыі
  • Дымагенератары: трэння, тлення ці вяндлярная вадкасць
  • Варачныя катлы
  • Камеры халоднага вэнджання
  • Кліматычныя камеры паспявання
  • Сыстемы кіравання вытворчымі працэсамі
  • Камеры інтэнсіўнага ахалоджвання
  • Сыстэмы па сушцы і стэрылізаванні паветра ў вытворчых ці ўпаковачных цэхах
  • Праектаванне
  • Мантаж, увод у эксплуатацыю, сэрвіснае абслугоўванне
Термокамера

Калі вы зацікаўлены даведацца больш пра нашыя магчымасці ці жадаеце атрымаць камерцыйную прапанову, выкарыстайце фармуляр для зваротнай сувязі