Прапаноўваемыя намі ўсталёўкі гарачага вэнджання – гэта вынік больш чым векавога досведу. Зручная ў карыстанні, трывалая канструкцыя, а таксама высокая якасць апрацоўкі і якасныя матэрыялы – дзякуючы ўсяму гэтаму мы ствараем аснову для ўсталёвак, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў паўсядзённай практыцы. Ці то будзе ўсталёўка на адну ці некалькі цялежак, для любой канфігурацыі ўсталёвак мы прапануем найбольш прыгодныя памеры, абсталяванне і спосаб нагрэву.

Асаблівасьці прапаноўваемых намі усталёвак:

  • Выкананне цалкам з нержавелай сталі.
  • Зручнае карыстанне, тэхнічнае абслугоўванне і чыстка.
  • Нізкае спажыванне энергіі для ўсіх магчымых спосабаў нагрэву.
  • Высокая ступень вытворчай бяспекі, даўгавечная тэхніка, трывалая канструкцыя.
  • Выдатна інтэгруецца ў існуючыя вытворчыя лініі.
  • Наяўнасць самых розных прыладаў.
  • Незвычайна гнуткая канструкцыя для індывідуальнай інтэграцыі ў існыя лініі.
  • Па-экалагічнаму чыстая праца з нізкім узроўнем шумоў

Разам з усталёўкай нашы кліенты атрымліваюць зарэкамендавалую сябе тэхналагічную канцэпцыю для амаль усіх выглядаў апрацоўкі прадукта. Усталёўкі абсталяваны цалкам аўтаматычным мікрапрацэсарным кіраваннем з сэнсарным дысплеем, гарантуюць сталую якасць пры вэнджанні, гарачым тушэнні, запяканні, жарцы, варэнні на пару, сушцы, паценні, пачырваненні і адтаванні прадукта. Пры выкарыстанні адмысловага абсталявання магчыма нават паспяванне, кліматызаванне і душаванне. Выгляд абагравання – на выбар замоўцы: пара нізкага і высокага ціску, электрычнасць.

Мы прапануем тры сыстэмы генерацыі дыму: фрыкцыйны дым, тлеючы дым і вадкі дым.

Цыркуляцыя і размеркаванне паветра ажыццяўляецца пасродкам шматступеннай сыстэмы праз уваходныя соплы.

Цыркуляцыйная сістэма вэнджання

Сыстэма замкнёнага цыркуляцыйнага вэнджання ўвасобіла ў сабе эканамічную і па-экалагічнаму чыстую эксплуатацыю ўсталёўкі з захаваннем усіх якасных параметраў. Незалежна ад сыстэмы дымагенерацыі дадзены працэс забяспечвае падтрыманне чыстага паветра без неабходнасці ў прыладзе дадатковага спальвання, каталізатара ці давычышчэння паветра. Дзякуючы нашай сыстэме ў дымагенератарах вырабляецца роўна столькі паветра, колькі неабходна для дасягнення жаданай мэты. Замкнёная сыстэма ўсталёўкі аптымальна выкарыстоўвае выраблены дым і характарызуецца мінімальным спажываннем энергіі, незначнай колькасцю сцёкавых вод і малым забруджваннем вяндлярных труб.

У параўнанні з усталёўкамі адкрытага тыпу магчымая эканомія да 80 % вяндлярнага матэрыялу – гэта яшчэ адзін плюс у пытанні эканамічнасці!