Перавагі нашага абсталявання – заклад Вашага поспеху

    • Наша абсталяванне на 100 % выраблеюцца і мантуецца на ўласным прадпрыемстве ў Нямеччыне.
    • Мы ўжываем такія матэрыялы як хроманікелевая сталь, мінеральная вата для ізалявання, маторы, вентылі, пнеўматычныя цыліндры, кіраванні і электракампаненты вядомых еўрапейскіх вытворцаў, такіх як Thyssen-Krupp, Siemens, Bosch і г.д.
    • Якасць нашага абсталявання ўвесь час кантралюецца і непасрэдна перад адпраўкай да замоўцы тэстуецца – на ўсе часткі абсталявання мы даем 1 год гарантыі.
    • Усе нашыя вяндлярныя камеры і кліматычнае абсталяванне халоднага вэнджання працуюць у замкнёнай сістэме вэнджання, якая забяспечвае энергазахаванне і ахову навакольнага асяроддзя. Гэта значыць, што падчас працэсу вэнджання заслонкі падачы і выцяжкі паветра зачынены, і дым не трапляе ў атмасферу.
    • Абсталяванне вырабляе роўна столькі дыму, колькі неабходна для вэнджання прадукта.
    • Адпадае неабходнасць у дарагіх і патрабуючых вялікіх выдаткаў на абслугоўванне абсталявання па ачыстцы дыму (напрыклад, каталізатараў, абсталявання асаджвання дыму вадой, дапальваючых прылад і г.д.).
    • Здабывайце карысць з нашага высокатэхнічнага і тэхналагічнага “ноў-хаў”, дасягнутага ў выніку шматгадовага досведу працы ў дадзенай галіне на міжнародных рынках і супрацоўніцтва з універсітэтам Штуттгарт-Хохенхейм.

     

    • Памяншэнне выдатку энергіі за кошт добрага ізалявання і ўшчыльнення камер.

     

    • Эканоміі энергіі спрыяе таксама і ізаляванне ўмацаванай падлогі абсталявання паветранымі падушкамі. Паветраная ізаляцыя прадухіляе страты цяпла.

    Акрамя таго, нашы падлогі ў камерах абсталяваны абаронай ад слізгацення.

     

    • Аптымізацыя паветранага струменя для хуткай і раўнамернай сушкі

    за кошт абароненых патэнтам паветранакіравальных пласцінаў.

    Дзякуючы гэтаму дасягаецца

    – высокая прадукцыйнасць паветра пры нізкай спажыванай магутнасці,

    – скарочаны час працэсаў,

    – высокая прадуктыўнасць на кожную цялежку і

    – нізкі выдатак энергіі.

    • Аптымальнае рэгуляванне тэмпературы забяспечвае мінімальныя страты цяпла.
    • Простая мыйка вяндлярных усталёвак за кошт аўтаматычнай CIP-мыйкі.
    • Нязначная колькасць дымавых ападкаў (смол) у параўнанні з іншымі сістэмамі дазваляе эканоміць мыйныя рэчывы і час на мыйку камер.
    • Ніякіх разьбовых злучэнняў і ўшчыльненняў асобных элементаў камеры. Выраб блока камеры ў выглядзе газанепранікальнай герметычна зваранай канструкцыі.
    • Папярэдні мантаж абсталявання на прадпрыемстве.
    • Мы прапануем сталы і надзейны сэрвіс і хуткую дастаўку запасных частак.

    Наша новая сыстэма візуалізацыі і кіравання вытворчымі працэсамі гарантуе якасць выпусканай Вамі прадукцыі і вядзе да максімальных прыбыткаў і мінімальных выдаткаў.ьным затратам.