Зручная ў абслугоўванні канструкцыя:

даўгавечаная і надзейная канструкцыя з нержавелай сталі,

павялічаны па памерах зліўны кран для паскоранага зліву з плястыкавай ручкай для прадухілення апёкаў

звышлегкі ў абслугоўванні з эрганамічным дызайнам

крышка можа паднімацца пад вуглом да 90°

пастаўляецца на ножках ці пад цокаль

канструкцыя, забяспечваючая гігіену вытворчасці:

дзякуючы адмыслова апрацаванай паверхні катла легкае выдаленне шумавіння

адзіная у сваім родзе гігіенічная акантоўка па ўсяму перыметру (што вельмі важліва для ўвасаблення на практыцы канцэпту гігіены вытворчасці)

лёгка ачышчаемы зліў

Няхай гэта будзе вараная каўбаса, вяндліна ці гатовыя прадукты, такія як, напрыклад, пяльмені – эканамічнае варэнне і астуджэнне па-ранейшаму застаюцца вельмі важнымі вытворчымі працэсамі. Варачныя катлы нашага праверанага пастаўшчыка дзесяцігоддзямі захапляюць патрабавальных прафесіяналаў на малых і буйных вытворчасцях. Бесперапынныя, арыентаваныя на практыку ўдасканалення заўсёды спрыялі паляпшэнню якасці нашых катлоў і зрабілі іх выбітным прадуктам на рынку. Распрацаваная намі праграма кіравання варачнымі катламі аптымальна прыстасавана для дробных і буйных вытворчасцяў. Нашы катлы забяспечваюць абсалютна надзейны і добра кіраваны нагрэў электрычнасцю, дызельным палівам, газам, парай нізкага ціску (да 0,5 атм.), парай высокага ціску (да 6,5 атм.), гарачай вадой і тэрмамаслам. Трывалая, саманясучая кампактная канструкцыя з нержавелай сталі абсалютна воданепранікальная і прыдатная для кампаноўкі шэрагу варачных катлоў.

Прапаноўваемая намі сыстэма кіравання катлом дазваляе задаваць час знаходжання прадукта, працягласць працы, тэмпературу катла, тэмпературу ў тоўшчы прадукта і кіраванне розніцай тэмператур D t

Нагрэў варачнага катла патрабуе энергіі. Але, каб мінімізаваць спажыванне энергіі, нашы катлы абсталяваны высокаэфектыўнай адмысловай суцэльнай ізаляцыяй, а таксама ўжо серыйна выпусканым двухсценным ізалявальным вечкам. У цэлым, для нашых катлоў характэрна эканамічнае спажыванне энергіі і выдатны цеплаабмен

На выбар прапануюцца наступныя варыянты нагрэву:

  • Электрычны нагрэў праз кашулю для тэрмамасла на дне катла і частках кашулі катла. Тым самым дасягаецца раўнамернае размеркаванне цяпла, што як найлепш падыходзіць і для падрыхтоўкі соусаў.
  • Абаграванне алейнай ці газавай гарэлкай праз цеплаабменнік на дне катла.
  • Акрамя таго, існуе таксама магчымасць абагравання парай нізкага ціску (да 0,5 атм.), парай высокага ціску (да 6,5 атм.), гарачай вадой ці тэрмамаслам.

Эксперты пацвердзілі, што нашы цеплаабменнікі, якія вытрымліваюць высокія тэмпературы і ізаляваныя керамічнымі пракладкамі, дзякуючы адмысловай сістэме напрамку гарачага паветра маюць каэфіцыент карыснага дзеяння больш 90%.

Сцісла пра прылады:

Для ўжывання варачных кошыкаў мы прапануем трансбордэрныя сыстэмы для варачных катлоў і астуджальных ёмістасцяў. Само сабой зразумела, што гэтыя сыстэмы, вырабляемыя на індывідуальную замову, як найлепш прыдатныя і дапушчаны для працы ў вільготных памяшканнях. Іншыя прылады, такія як варачныя кошыкі і паплаўкі для катлоў розных памераў, лагічна дапаўняюць абсталяванне нашых варачных катлоў